З чым прыедуць на УНС дэлегаты ад Дзятлаўскага раёна - глядзіце ў "Галоўным эфіры"

10 января 2021

Павелічэнне ўзросту маладой сям'і, скасаванне дэпутатаў першаснага звяна і больш улады сельскім саветам - з такімі прапановамі плануюць прыехаць на Усебеларускі народны сход (УНС) дэлегаты ад Дзятлаўскага раёна. Аб гэтым нашаму каналу паведаміў старшыня раённага выканаўчага камітэта. Андрэй Уладзіміравіч не толькі кіраўнік, але і адзін з дзесяці дэлегатаў, якія адправяцца на народнае веча ў лютым.

Андрэй Садоўскі, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама: "Статус маладой сям'і, каб прадоўжыць да 35 гадоў. Вельмі цікавае пытанне ў сувязі з тым, што сем'і ў нас ствараюцца ў пазнейшым узросце. Каб больш поўна ахапіць пералік усіх гэтых льгот, якія падаюцца дзяржавай для маладой сям'і. У сувязі з электрыфікацыяй - забеспячэнне гарадскіх пасёлкаў электрычным ацяпленнем".

Аб тым, што яшчэ хвалюе жыхароў Дзятлаўскага раёна і як сёння жыве невялікі, але ўтульны раён на захадзе Беларусі - раскажам у 9 вечары - у “Галоўным эфіры”.