За тры дні 130 кіламетраў па вадзе!

13 августа 2013

Першы міжнародны сплаў па рацэ Буг аб'яднаў весляроў Беларусі, Украіны і Польшчы. Удзельнікі - як прафесіяналы, так і навічкі воднага турызму - здзейснілі падарожжа па знакавых мясцінах Люблінскага ваяводства, Валынскай і Брэсцкай абласцей. Канцавым пунктам воднага падарожжа стаў Брэст. Турысты сышлі на бераг каля Цярэспальскіх варотаў Брэсцкай крэпасці-героя.


Сёлета сплаў па Бузе сабраў больш чым 30 удзельнікаў з трох бакоў. Арганізатары праекта Шлях гарадзішчаў упэўненыя - падарожжа па вадзе стане добрай традыцыяй.