У Раўбічах стартуе чэмпіянат Еўропы па біятлоне

20 февраля 2019

У Раўбічах сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па біятлоне, які носіць статус адкрытага. Больш за 30 краін выставілі спартсменаў. І геаграфія выходзіць далёка за рамкі еўрапейскага кантынента. У Беларусь прыбываюць з Паўночнай Амерыкі. Ёсць нават бразілец. Высока ацанілі трасу і прадстаўнікі Міжнароднага саюза біятланістаў.

Інфармацыя для балельшчыкаў. Дабрацца да месца стартаў можна на ўласным аўто, прадугледжаны тры стаянкі на 1200 месцаў. Яшчэ 300 каля спорткомплексу "Раўбічы" паблізу футбольных палёў. Скарыстацца можна і грамадскім транспартам. Аўтобус № 499Э адпраўляецца ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" кожныя 10-15 хвілін.

У гэтыя хвіліны да выхаду на трасу рыхтуюцца ўдзельнікі індывідуальнай мужчынскай гонкі, яна пачнецца ў 16:00. Вечарам, у 19:30, такая ж дысцыпліна чакае і жанчын. Прамая трансляцыя з чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах - на тэлеканале “Беларусь 5”.