Чэмпіянат Еўропы па біятлоне

Адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлону - 2019 пройдзе ў Мінску з 18 па 24 лютага на трасах Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". У праграме спаборніцтваў - класічная індывідуальная гонка, традыцыйныя спрынты, гонкі пераследу, змяшаная эстафета і супермікст.