У Раўбічах стартаваў этап Кубка свету па фрыстайле

22 февраля 2020
Увага ўсіх аматараў зімовых відаў спорту ў цэлым і фрыстайла ў прыватнасці ў гэтыя хвіліны прыкавана да Раўбіч, дзе праходзіць этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы. Спецыялісты адзначаюць:  пазмагацца за медалі на беларускім схіле сабраліся наймацнейшыя прадстаўнікі гэтага віду спорту.

Стартаваў турнір традыцыйна жаночымі кваліфікацыйнымі спаборніцтвамі. Па шэрагу прычын у беларускай заяўцы адсутнічаюць прозвішчы Аляксандры Раманоўскай, Алы Цупер і Ганны Гуськовай. Затое свой шанц праявіць сябе на такім высокім узроўні атрымалі нашы юніёркі. Для маладых спартсменак, адзначым, бягучы сезон завершыцца сур'ёзным выпрабаваннем - юніёрскім чэмпіянатам свету, і магчымасць праверыць свае сілы на адным схіле з элітай сусветнага жаночага фрыстайла дарагога вартая хаця б па частцы вопыту.

Усяго ў старт-лісце ў жаночай лыжнай акрабатыцы значылася 21 прозвішча. У першы фінал, нагадаем, адабраліся 12 удзельніц. Сярод iх наша Валерыя Балматава - дэбютантка Кубка свету. А адразу пасля жаночай кваліфікацыі ў Раўбічах пройдзе і мужчынская. Тут нашу краіну прадставяць нядаўні бронзавы прызёр аналагічнага старту ў Маскве Павел Дзік, а таксама Максім Гусцік, Дзмітрый Мазуркевіч і маладыя Макар Мітрафанаў, Юрый Белы, Андрэй Кузьмін і Ігар Драбянкоў. 

Фінальныя спаборніцтвы пачнуцца а 7-й гадзіне вечара. "Беларусь 5" барацьбу  за медалі пакажа ў прамым эфіры.