Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выходзіць у чвэрцьфінал алімпійскай кваліфікацыі

15 июня 2016

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе з першага месца выходзіць у чвэрцьфінал алімпійскай кваліфікацыі, які гэтымі днямі праходзіць у Нанце, пры гэтым каманда Анатоля Буяльскага сёння прайграла зборнай Паўднёвай Карэі 65:66. Стаць першымі ў групе D беларускам дазволіла найлепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў, з другой пазіцыі ў 1/4, такім чынам, прабілася Паўднёвая Карэя. Паслязаўтра беларускі згуляюць, хутчэй за ўсё, з камандай Кітая, саперніцамі нашай дружыны могуць стаць іспанкі толькі ў выпадку буйнога пройгрышу "чырвонай фурыі" Венесуэле, што мала верагодна.