У Раўбічах праходзяць спаборніцтвы па лыжных гонках - этап Кубка Усходняй Еўропы

10 января 2019

4 дні за ўзнагароды будуць змагацца спартсмены з трох краін: Беларусі, Расіі і Казахстана. Сярод іх прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету. Крысціна Камыш працягне.

Нябесная канцылярыя гэтай зімой спрыяе. Снегу за снежань і студзень выпала ў дастатку для спартсменаў. Менавіта з-за цёплага надвор'я і адсутнасці халоднага матэрыялу год таму этап Кубка Усходняй Еўропы па лыжных гонках у Раўбічах адмянілі. Сёння мінус 10, надвор'е лётнае, усё гатова да старту.

Па сухім снезе нялёгка бегчы і ставіць рэкорды. Таму важна, каб сэрвісмены добра спрацавалі і якасна падрыхтавалі лыжы.

Этап Кубка Усходняй Еўропы праходзіць у Раўбічах чацвёрты раз. Тут сабралася каля 200 лыжнікаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Сярод іх і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы Аляксандр Панжынскі.

Адкрывалі спаборніцкую праграму класікі.

Аляксандр Канюк, старшыня наглядальнага савета Беларускай федэрацыі лыжных гонак: "Мы яшчэ не вызначыліся. Вось зараз правядзём этап. І будзе бачна, каго можна будзе ўзяць на чэмпіянат свету, каб проста так туды не ездзіць, каб быў вынік. Але вы разумееце, новая каманда. Гэта не так проста".

Андрэй Каваленка, старшыня Беларускай федэрацыі лыжных гонак: "Абнавілася практычна на 60 %. Г.з. зараз касцяк каманды складаюць хлопцы і дзяўчаты 1999 і 2000 гадоў нараджэння. Гэта 18-19 гадоў. Гэта маладыя людзі, якія, мы спадзяёмся, на Алімпіядзе ў 2022 годзе прынясуць нам вынік".

Для спарткомплексу цяперашні старт - праверка сіл перад насычаным лютым. У Раўбічах з 18 па 24 пройдуць чэмпіянат Еўропы па біятлоне, упадабаная "Гонка легенд" Дар'і Домрачавай і этап Кубка свету па фрыстайле.

Заўтра спаборніцтвы працягнуцца індывідуальнымі гонкамі класічным стылем. Жанчыны выступяць на 5 кіламетрах. Мужчыны - на 10. У суботу на этапе Кубка Усходняй Еўропы паўза. А ў нядзелю ў праграме індывідуальныя гонкі вольным стылем. Старт у 11:00. Уваход бясплатны.