Амаль 600 тысяч чалавек эвакуіраваныя ў Кітаі з-за тайфуна "Марыя"

12 июля 2018

Стыхія абрынулася на ўсходняе ўзбярэжжа напярэдадні. У зонах бедства абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі. Ліўні і шквалісты вецер паралізавалі чыгуначныя і авіязносіны ў правінцыях Фуцзянь і Чжэцзян. У гавані вярнулі больш як 20 тысяч рыбалоўчых судоў. Папярэдні ўрон эканоміцы Кітая ацэньваюць амаль на 80 мільёнаў долараў.