У Раўбічах назавуць і ўладальніка Малога хрустальнага глобуса па фрыстайле

27 февраля 2015

Не паспелі Раўбічы развітацца з удзельнікамі сусветнага першынства па біятлоне, як настаў час сустракаць сусветны фрыстайл. Ужо ў гэтую нядзелю наймацнейшыя спартсмены ў гэтым відзе разыграюць медалі заключнага этапа Кубка свету. У Раўбічах назавуць і ўладальніка Малога хрустальнага глобуса. Зборная Беларусі сёлета амаль цалкам абнавілася. У барацьбе за Малы хрустальны глобус лепшы з нашых мужчын пакуль Максім Гусцік - ён ідзе шостым. Сярод жанчын Ганна Гуськова займае сёмую пазіцыю. І хаця прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні далёка не зімовы, але арганізатары заяўляюць: этапу Кубка свету быць.

Паглядзець на неверагодную акрабатыку ў Раўбічах можа кожны, хто жадае. Уваход свабодны. Дабрацца да месца правядзення можна аўтобусамі. Яны адпраўляюцца ад станцыі Карбышава. У дадатак сваіх пасажыраў на станцыі метро "Барысаўскі тракт" будуць чакаць і дадатковыя аўтобусы. Пачатак кваліфікацыі ў 9:40, уладальнікі ж медалёў стануць вядомыя бліжэй да 15:00. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".