У Пхёнчхане заключны дзень 7-га этапу Кубка свету па біятлоне

5 марта 2017

У заключны дзень 7-га этапу Кубка свету па біятлоне ў Пхёнчхане ў раскладзе 2 эстафеты. Старт жаночай гонкі ў 10:20. Нашу краіну прадставяць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч і Дар'я Домрачава. У 13:35 пачнецца мужчынская эстафета. У заяўцы беларускай каманды Уладзімір Чапелін, Максім Варабей, Дзмітрый Абашаў і Сяргей Бачарнікаў. Прамыя трансляцыі на "Беларусь 5".