У Еўропе ахвярамі ўрагану сталі не менш як 6 чалавек

30 октября 2017

Аб загінуўшых паведамляюць улады Польшчы, Чэхіі і Германіі. Сур'ёзна пацярпела інфраструктура гэтых краін. У Славакіі, Аўстрыі, Венгрыі, Сербіі стыхія пакінула тысячы чалавек без электраэнергіі.

На адзін з нямецкіх астравоў выкінула 225-метровы грузавы карабель. А ў нямецкім чыгуначным канцэрне адзначылі, што стыхія нанесла значны ўрон на некалькіх ключавых маршрутах. Цэнтр Гамбурга затоплены. Пажарная служба Берліна абвясціла надзвычайнае становішча.