Australian Open. Ілья Івашка сустрэнецца з Дэнісам Новакам

9 января 2018

У першым крузе кваліфікацыі Аўстраліян Оўпен Ілья Івашка сустрэнецца з Дэнісам Новакам з Аўстрыі. Уладзімір Ігнацік пазмагаецца з Кевінам Кінгам з ЗША. Сёння адбылася жараб'ёўка адбору ў асноўную сетку мужчынскага турніру адчыненага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Гэтыя матчы пройдуць у ноч з 9 на 10 студзеня.