Юным беларусам уручылі першыя пашпарты ў Канстытуцыйным судзе

15 марта 2018

У Дзень Канстытуцыі юным беларусам па традыцыі ўручаюць першыя пашпарты. Што сімвалічна, адна з цырымоній прайшла і ў Канстытуцыйным судзе. Свой галоўны дакумент атрымалі юнакі з Брэсцкай і Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска. Усе яны - выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, а таксама актывісты Беларускага саюза моладзі. Дарэчы, менавіта БРСМ - арганізатар гэтай усебеларускай акцыі.