У Маладзечне прайшоў кубак па бегу

27 февраля 2018

Аматары з усёй краіны за гадзіну пераадолелі ад 9 да 15 кіламетраў. Усяго ў манежы сустрэліся 140 удзельнікаў рознага ўзросту. Самым вопытным спартсменам ужо за 80. Як пераадолець дзясятак кіламетраў, нягледзячы на ўзрост, матэрыял Наталлі Кезік.

144 марафоны на рахунку Віктара Кучынскага. І ў 81 ён спыняцца на дыстанцыях не збіраецца. Рэгулярна бегаць пачаў ў 50 - дзеля здароўя. За тры дзясяткі гадоў на спаборніцтвах знайшоў шмат сяброў па інтарэсах. Падчас гэтага гадзіннага забегу таксама высвятлялі, хто будзе першым і папоўніць сваю калекцыю кубкаў.

І калі ва ўзроставай групе "восемдзесят плюс" удзельнікаў было двое, то сярод менш вопытных лёгкаатлетаў барацьба была жорсткая. Анастасія бегам займаецца з чатырнаццаці гадоў, скончыла школу алімпійскага рэзерву і без бегу сваё жыццё пакуль не ўяўляе.

Гадзінны забег у Маладзечне арганізоўваюць чацвёрты раз. Клуб аматараў бегу запрашае на спаборніцтвы спартсменаў з усёй краіны.

Звычайна забег у Маладзечне арганізоўваюць на свежым паветры. Але сёлета з-за моцнага марозу спаборніцтвы пераехалі ў манеж. Тым больш што яны зацягнуліся. Арганізатары вымушаны былі раздзяліць спаборніцтвы на тры этапы - у Маладзечна з'ехаліся больш за 140 лёгкаатлетаў.

Пасля лютаўскага гадзіннага забегу ў спартсменаў-аматараў у планах сабрацца ў маі ў Маладзечне на традыцыйнай "Залатой мілі". Затым на чарзе сутачны забег летам на гарадскім стадыёне.

Сёлета ж на першым этапе лепшы вынік паказаў Канстанцін Мядзведзь. У 62 за гадзіну ён пераадолеў амаль пятнаццаць кіламетраў. Наш герой Віктар Кучынскі - амаль дзевяць. Дастойны вынік і прыклад для тых, хто толькі яшчэ збіраецца на сваю першую прабежку.