"Калі мы разам, немагчымае магчыма", - дэвіз зборнай Беларусі па хакеі

30 июля 2018

Новы галоўны трэнер каманды Андрэй Сідарэнка падчас прэс-канферэнцыі распавёў пра задачы, стаўленне да гульцоў, якія адмаўляюцца выступаць за зборную на карысць буйных кантрактаў з клубамі КХЛ, і будучую сустрэчу з галоўным трэнерам мінскага "Дынама" Гордзі Дуаерам.

Па выніках майскага чэмпіянату свету ў Даніі зборная Беларусі пакінула элітны дывізіён і ў наступным годзе ў Астане будзе змагацца за права вярнуцца ў лік наймацнейшых.