Апошняя генеральная рэпетыцыя напярэдадні Дня вялікай Перамогі

3 мая 2016

Апошняя генеральная рэпетыцыя напярэдадні Дня вялікай Перамогі завяршылася на праспекце Незалежнасці. Беларусь з размахам рыхтуецца адзначыць 71-ю гадавіну.

Сёлета патрыятычная акцыя атрымала назву "Беларусь памятае!". Плануецца, што ў дзень свята калоны з людзьмі падыдуць да манумента Перамогі з чатырох бакоў. У руках удзельнікаў акцыі будуць партрэты герояў Вялікай Айчыннай. Усяго толькі ў сталіцы запланавана больш за 50 святочных мерапрыемстваў. Па ўсёй краіне іх пройдзе каля тысячы. Вечарам адбудуцца святочныя канцэрты. Кульмінацыяй стане маляўнічы салют з 30 залпаў. Ён расфарбуе неба ў горадзе-героі Мінску і абласных цэнтрах у 22:00.

Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Забяспечаць сігнал на тэрыторыі краіны і спадарожнікавае вяшчанне перасовачныя тэлевізійныя станцыі найбуйнейшага медыяхолдынга - 12 тэлевізійных камер і 4 аператарскія краны.