Новыя беларуска-кітайскія моладзевыя праекты абмяркоўваюць сёння ў Мінску

18 сентября 2015

У Беларусь прыбылі прадстаўнікі Усекітайскай федэрацыі моладзі на чале з сакратаром асацыяцыі. І ўжо ў першыя хвіліны сустрэчы ў пасольстве Кітая прагучала першая заява. Акцэнт у супрацоўніцтве моладзі дзвюх краін  плануецца зрабіць на інфармацыйныя тэхналогіі. У прыватнасці, пляцоўкай для рэалізацыі адразу некалькіх праектаў стане Інтэрнэт.

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі: "Зараз у Кітаі моладзь вельмі цікавіць супрацоўніцтва з беларускай моладдзю. Іх цікавіць, як развіваецца. Яны вельмі шануюць вашу палітычную стабільнасць, грамадскую згоду, спакой і ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё".

А ўжо заўтра дэлегацыя з Кітая адправіцца ў Брэст, дзе возьме ўдзел у міжнародных дэбатах з удзелам моладзі дзвюх краін. Тэма - "Беларусь - краіна сяброўства і нацыянальнай згоды".