У Мінску стартаваў міжнародны турнір па танцавальным спорце на Кубак "Па ветры" "Белай Русі"

28 октября 2017

І спартыўны комплекс "Уручча" сабраў лепшых спартсменаў з 18 краін...

У Мінску стартаваў міжнародны турнір па танцавальным спорце на Кубак "Па ветры" "Белай Русі". Спаборніцтвы праводзяцца першы раз, аднак арганізатары перакананыя: праект стане традыцыйным. Крысціна Камыш - аб прыгажосці, грацыі і палымяных рытмах...

Спаборніцтвы па танцавальным спорце пачаліся задоўга да афіцыйнага старту. У кулуарах партнёры чакалі сваіх дам - разміналіся - рыхтаваліся. Гэты ж час дзяўчаты прысвяцілі макіяжу і прычоскам.

500 пар з 18 краін. Вылучаецца вось гэты беларуска-шведскі тандэм. Спартсмены будуць выступаць толькі заўтра, але менавіта наш Ягор Болдыш - адзін з самых тытулаваных танцораў на турніры. Ён бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету.

Ад гарачага танга і высакароднага венскага вальса да палымяных самбы і джайва. На паркет выйшлі спартсмены ўсіх узроставых груп - ад дашкольнікаў да сеньёраў. Спаборнічалі пары ў лацінаамерыканскай і еўрапейскай праграмах.

Прадстаўнічым атрымаўся і судзейскі склад. Напрыклад, Пол Вільсан прыехаў у Мінск з далёкай Аўстраліі, пераадолеўшы больш як 15 тысяч кіламетраў.

Спаборніцтвы на Кубак "Па Ветры" "Белай Русі" праходзяць упершыню. Аднак арганізатары ўпэўненыя ў поспеху праекта.

Самы цікавы дзень на турніры пройдзе заўтра. Па-першае, адбудуцца фіналы. Па-другое, акрамя спаборніцтваў, гледачы змогуць убачыць паказальныя выступленні чэмпіёнаў Італіі па лацінаамерыканскім шоу. І самае галоўнае, на працягу ўсяго вечара суправаджаць спартсменаў будзе жывая музыка. Спецыяльна на турнір прыехаў аркестр з горада Тула.