На інданезійскім востраве Балі зноў пачалося вывяржэнне вулкана Агунг

22 ноября 2017

Сейсмолагі заклікаюць жыхароў і турыстаў не набліжацца да агністай гары на адлегласць меней як шэсць кіламетраў. Узровень актыўнасці спецыялісты ацэньваюць як другі з чатырох магчымых. У канцы верасня з-за актыўнасці Агунга ўлады аб’явілі надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі Балі, былі эвакуіраваныя 144 тысячы чалавек.