У Мiнску пройдзе турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці А.Караваева

17 ноября 2017

Зборная Беларусі па грэка-рымскай барацьбе сёння паспрабуе абараніць тытул пераможца міжнароднага турніру памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. У складзе нашай каманды сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы і свету гэтага года Радзік Куліеў, сярэбраны прызёр кантынентальнага першынства Аляксандр Грабавік і бронзавы - Саслан Даураў. Вырашальныя сутычкі тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў запісе. Пачатак у 23:35.