У касах Мінска пачаўся продаж квіткоў на II Еўрапейскія гульні

19 декабря 2018

Даступныя білеты амаль на усе віды спорту. Удакладняецца расклад па баскетболе "тры на тры". Першым пакупніком стаў Лесік - талісман спартыўнага форуму. Квіткі маюць дадатковую ахову - 3D-галаграму і адмысловыя чарнілы.

Набыць жа квіткі анлайн можна ўжо з 1 снежня. Сярод самых запатрабаваных відаў спорту - лёгкая атлетыка і тэніс, а таксама цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Кошт вар'іруецца ад 5 рублёў да 50.