У фінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе згуляюць "Вітэн" і ВРЗ

4 июня 2020
Першы фінал за апошнія пяць гадоў для "Вітэна". Клуб з Оршы абгульвае "Сталіцу" ў вырашальным матчы паўфінальнай серыі - 4:2  і рыхтуецца да супрацьстаяння з гомельскім ВРЗ. Паўднёўцы, дарэчы, згуляюць за трафей чацвёрты год запар, да гэтага былі тры няўдалыя спробы. Вырашальная серыя да трох перамог стартуе ў найбліжэйшую нядзелю, за бронзавыя ўзнагароды ў двухматчавым фармаце паспрачаюцца пакуль яшчэ дзеючы чэмпіён - "Сталіца" і гомельскі БЧ.