Страшная аварыя адбылася напярэдадні на трасе Мінск - Віцебск

12 февраля 2016

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце аварыі, што адбылася напярэдадні вечарам на трасе Мінск - Віцебск. Паводле папярэдніх звестак ДАІ, маршрутка Volkswagen, якая рухалася ў напрамку сталіцы, прыкладна на 13-м кіламетры вылецела на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася спачатку з Ford Escort, а потым з фурай МАН і перакулілася. На месцы здарэння загінуў пасажыр маршруткі, яшчэ дзесяць чалавек былі дастаўленыя ў бальніцу. Двое ў рэанімацыі. Чатыры чалавекі пасля аказання дапамогі адпусцілі дамоў. Інспектары зважаюць, што верагоднай прычынай ДТЗ маглі стаць складаныя дарожныя ўмовы. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.