У зборнай Беларусі па хакеі сёння з'явіўся галоўны трэнер

25 сентября 2014
Подпіс пад двухгадовым кантрактам паставіў заслужаны настаўнік Расіі Уладзімір Крыкуноў. Пагадненне разлічана на 2 гады з магчымасцю прадаўжэння.

У 2002-м каманда пад яго кіраўніцтвам заняла 4-е месца на Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці. Тую перамогу над шведамі журналісты ахрысцілі цудам на лёдзе. Галоўная праблема, на думку трэнера, гэта рэзерв, зрэшты, ёсць ад чаго адштурхоўвацца.

З Крыкуновым прадубліравалі кантракт Хэнлана - 200 тысяч еўра за 10 месяцаў працы. Галоўная задача - вяртанне ў васьмёрку рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея і пападанне на Алімпіяду-2018.