Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Алжыра абмяркоўвалі ў беларускім парламенце

6 октября 2015

Беларусь гатовая пастаўляць у Алжыр сельгастэхніку, медабсталяванне і харчаванне. Алжыр у сваю чаргу гатовы прапанаваць нам цытрусавыя і віно. Дэталі перспектыў супрацоўніцтва сёння абмяркоўвалі ў беларускім парламенце. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і  пасол Алжыра  канстатавалі, што тавараабарот паміж краінамі (а ён летась перавысіў 10 мільёнаў долараў) можна значна павялічыць.