У Паўла Булаўскага - залаты медаль у апорным скачку

21 апреля 2014

Павел Булаўскі выйграў залаты медаль у апорным скачку на этапе World Challenge Cup у славеснкай Любляне. Яшчэ адну ўзнагароду - бронзу ў практыкаванні на перакладзіне - заваяваў Аляксандр Царэвіч. Усяго ў скарбонцы зборнай 4 медалі. У суботу Анастасія Якіменка стала другой на брусах, Васіль Міхаліцын замкнуў тройку наймацнейшых у практыкаванні на кані.