Матацыклісты пад пільнай увагай інспектараў ДАІ

2 мая 2017

Каб пазбегнуць парушэнняў, пад пільнай увагай інспектараў ДАІ апынуліся матацыклісты. За манеўрамі байкераў на дарозе будуць назіраць дадатковыя патрулі дарожнай міліцыі. Правераць і тэхнічны стан матацыклаў, а таксама наяўнасць неабходных сродкаў бяспекі. За адсутнасць шлему як у вадзіцеля матацыкла, так і ў яго пасажыра - штраф ад 23 рублёў. Працягнецца акцыя да канца тыдня.

Сяргей Заранік, начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама: "Будзем праводзіць рэйды, будзем правяраць агрэгаты на тэхнічны стан, і каб выключыць самаробны транспарт, як раней многія збіралі матацыклы з запчастак, а гэта ўжо небяспечна".

На жаль, у сталіцы сёлета ўжо былі зафіксаваны першыя ДТЗ з удзелам байкераў - адзін з матацыклістаў загінуў.