Тры медалі - вынік выступлення беларусаў на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай і жаночай барацьбе

10 сентября 2017

Тры медалі - вынік выступлення беларусаў на чэмпіянаце свету (U-16) па грэка-рымскай і жаночай барацьбе ў Афінах. Усе тры ўзнагароды бронзавыя: прызёрамі турніру сталі Аляксандр Печурэнка, Вікторыя Дзегцярэнка і Крысціна Сазыкіна.

Члены беларускай каманды па вольнай барацьбе на п'едэстал пашаны не паднімаліся.