ДАІ сталіцы апублікавала графік зачысткі гарадскіх вуліц

14 января 2016

Прасцей кажучы, гэта графік эвакуацыі. Інспектары ў першую чаргу просяць аўтаўладальнікаў выконваць правілы паркоўкі і не пакідаць аўтамабілі на краі праезнай часткі. Так званыя "пралескі" перашкаджаюць гарадскому трафіку, а асабліва руху грамадскага транспарту і працы снегаўборачнай тэхнікі. У другую чаргу ДАІ папярэджвае, што машыны, якія замінаюць навядзенню парадку, будуць эвакуіраваныя. На сайце ведамства ёсць спіс вуліц, што падлягаюць зачыстцы.