Трэці медаль у скарбонцы беларускай зборнай на першых Еўрапейскіх гульнях

15 июня 2015

На першых Еўрапейскіх гульнях у Баку скарбонку беларускай зборнай папоўніў Іосіф Чугашвілі. Барэц грэка-рымскага стылю ў вагавой катэгорыі да 130 кілаграмаў учора адолеў грузінскага атлета Якобі Каджая 3:0. Бронзавы медаль для нашай зборнай стаў трэцім на турніры. Цікаўна, што пакуль узнагароды Еўрапейскіх гульняў заваёўваюць выключна барцы грэка-рымскага стылю.

Сёння барцоўскі турнір на Еўрапейскіх гульнях працягнецца бітвамі ў чатырох вагавых катэгорыях. У барацьбу за ўзнагароды ўступяць жанчыны, сярод якіх і чатыры беларускі. У выніку Беларусь паднялася на 12-ы радок медальнага рэйтынгу - у актыве беларусаў адно серабро і дзве бронзы. Лідзіруе Азербайджан з шасцю залатымі ўзнагародамі.