Тэніс як лад жыцця

4 сентября 2013

Тэніс як лад жыцця, Вікторыя Азаранка як лепшы прыклад. Беларускія школьнікі з усёй разнастайнасці спартыўнага інвентара ўсё часцей выбіраюць ракетку. Сёння мы адправіліся на трэніроўку да тых, хто ўслед за Вікай праз 10 гадоў збіраецца перамагаць на US Оpen.


Расказвае Аляксандра Драгун. 8 са сваіх 12 гадоў правёў на тэнісным корце. За гэты час Саша знасіў 10 ракетак і стаў чэмпіёнам. Хлопчык даўно вызначыўся, на каго жадае быць падобным. Гаворыць, у гэтым і сакрэт поспеху.


Хай у самога ў кішэні паўсотні залатых узнагарод, Саша не перастае вучыцца. Не толькі на корце падчас трэніровак, але і на прыкладзе тытулаваных беларускіх тэнісістаў - Вікторыі Азаранкі і Максіма Мірнага.


Як правіла, знаёмства з прафесійным тэнісам пачынаецца з 5 гадоў. У першую чаргу ўдасканальваецца фізічная падрыхтоўка: спрыт, каардынацыя і хуткасць. А ў якасці хобі трэніравацца можна ў любым узросце.


З кожным годам папулярнасць тэніса расце. Зараз у сталіцы даступна больш за сотню закрытых і адкрытых кортаў. І ўсе распісаныя літаральна па гадзінах - гуляюць нават уначы!


На тэніс ускладаюць вялікія спадзяванні. Распрацоўваюцца праграмы для самых юных, адораных гульцоў, праводзяцца рэспубліканскія і міжнародныя чэмпіянаты. Вырашаюць і найважнейшыя, актуальныя пытанні - плошчы для тэніса. У планах да 2018 года памножыць колькасць кортаў у некалькі разоў.