Фінансавая міліцыя Беларусі прапануе перагледзець некаторыя артыкулы на карысць развіцця дзелавой ініцыятывы

19 апреля 2017

Фінансавая міліцыя Беларусі выступае за дэкрыміналізацыю злачынстваў у сферы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса могуць быць пераведзены ў сферу адміністрацыйнага. Так, напрыклад, артыкул "Вымантачванне крэдыту або субсідый" часта ўзбуджаецца ў дачыненні да тых кіраўнікоў, якія выкарыстоўваюць грошы немэтазгодна. Аднак аналіз паказаў, што ў большасці выпадкаў суб'екты гаспадарання добраахвотна і своечасова вяртаюць крэдыты. Таксама ў дэпартаменце лічаць магчымым дэкрыміналізаваць артыкулы "Ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці" і "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць".

Віктар Франскевіч, намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "У частцы забароненай прадпрымальніцкай дзейнасці прысутнічае ў Крымінальным кодэксе спецыяльныя склады, як, напрыклад, незаконны абарот наркотыкаў, гандаль зброяй, гандаль людзьмі, г.з. адказнасць крымінальная за такія дзеянні ўжо ёсць. У частцы дзейнасці без дзяржрэгістрацыі мы прапануем рэфармаваць гэты артыкул, г.з. дадаць у артыкул 243. Гэта “Ухіленне ад выплаты сум падаткаў збораў".

Дэкрыміналізацыя эканамічных рызык прадугледжана і ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года. Паводле слоў спецыялістаў, комплекс такіх мер дапаможа разняволіць дзелавую ініцыятыву.