"Сталіца" выратавалася ад паражэння ў матчы з "Вітэнам" на апошняй хвіліне

6 ноября 2018

"Сталіца" і "Вітэн" разыходзяцца з нічыёй 4:4 у заключным матчы 8-га тура чэмпіянату краіны па міні-футболе. Мінчане выратаваліся ад паражэння на апошняй хвіліне. Дакладны ўдар нанёс Міхаіл Грыцына.

Пасля 8 тураў "Сталіца" на 4-м месцы - 16 ачкоў, на гульню больш правёў "Вітэн" - трэцяя пазіцыя і 18 балаў. У лідарах са стапрацэнтным вынікам - 21 пункт - ідзе Лідсельмаш; 19 ачкоў у другой каманды - ВРЗ.