У Мінск вярнуліся спартыўныя аўтамабілі МАЗ, якія ўдзельнічалі ў Дакары

6 марта 2014

Больш за месяц спатрэбілася, каб даставіць грузавікі праз акіян. Зараз каманда можа распачаць актыўныя трэніроўкі перад наступнымі спаборніцтвамі. Нагадаем, на найбуйнейшым ралі-рэйдзе свету Дакар у гэтым годзе лепшы экіпаж каманды паказаў 11-ы вынік. Усяго ў гонцы ўдзельнічала 70 грузавікоў.


Дарэчы, да беларускага аўтамабільнага гіганта зараз пачалі звяртацца з запытамі на зборку спартыўных грузавікоў. Цікавасць праяўляюць туркменскія і расійскія гоншчыкі.