Сталічны этап турніру "Скураны мяч" завяршыўся. Наперадзе рэспубліканскія спаборніцтвы

24 мая 2019

У  нашых юных футбалістаў наперадзе рэспубліканскія спаборніцтвы. Сталічны этап турніру "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба завяршыўся. Лепшымі ў Мінску аказаліся футбалісты Першамайскага раёна. Спаборнічалі хлопчыкі ў сярэдняй і малодшай узроставых групах. Адзначым, з пераможцамі ў малодшай групе працуе былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Уладзімір Ігнацік. Матчы складаюцца з трох таймаў па 15 хвілін у самых маленькіх, хлопцы старэйшыя гуляюць па 20. 
Зараз фіналістаў мінскага этапу чакаюць летнія канікулы, а пасля - рэспубліканскія спаборніцтвы "Скураны мяч". Яны пройдуць на гэтым жа полі футбольнага клуба "Мінск"  у пачатку верасня.