Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочай паездкай у Мінскай вобласці

30 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі нацэліў урад на пошук новых рынкаў збыту сельгаспрадукцыі

Сёння Кіраўнік дзяржавы знаходзіцца з рабочай паездкай у Мінскай вобласці. У цэнтры ўвагі - пытанні будаўніцтва малочна-таварных комплексаў і падрыхтоўка да вясновых палявых работ. Таксама на кантролі ўзвядзенне сянажных траншэй - ад гэтага залежыць захаванасць кармоў, а значыць, і сабекошт прадукцыі ў выніку.

На тэрыторыі гаспадаркі "Фалька-Агра" Аляксандр Лукашэнка пабываў на малочна-таварным комплексе "Вязанка", дзе азнаёміўся з ужываннем высокаэфектыўных тэхналогій. У гэтыя хвіліны ў Дзяржынскім раёне Прэзідэнт наведвае аквакультурную гаспадарку, дзе займаюцца вытворчасцю каштоўных парод рыб і ікры. Падрабязнасці ў навінах у 15:00.