Сталічны Палац спорту прыняў чэмпіянат Беларусі па каратэ

15 мая 2017

Сталічны Палац спорту прыняў чэмпіянат Беларусі па каратэ (поўнакантактным стылі) кёкусінкай. Турнір прысвечаны адразу дзвюм падзеям - Дню Перамогі і 20-годдзю Беларускай федэрацыі гэтага віду спорту. У Мінск з'ехаліся больш як сто спартсменаў з усёй краіны - як дарослыя, так і юныя байцы.

У 2020 годзе на Алімпіядзе ў Токіа ўпершыню пройдуць спаборніцтвы па каратэ, але бескантактным. Тым не менш, і прадстаўнікі кёкусінкай збіраюцца пазмагацца за алімпійскія ліцэнзіі.