У Беларусі з'явіцца магчымасць кожнаму зрабіць экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19

8 мая 2020
У нашу краіну яны паступяць у найбліжэйшы час. Аб гэтым сёння паведаміў Уладзімір Каранік. Міністр аховы здароўя ў эксклюзіўным інтэрв'ю АТН растлумачыў: на першым этапе экспрэс-тэсты размяркуюць па медустановах. А ўжо пасля  прайсці тэсціраванне на прадмет перанесенага захворвання каранавіруснай інфекцыяй змогуць і ўсе ахвочыя. Акрамя гэтага, у профільным ведамстве плануюць у асобных раёнах правесці цэнтралізаваныя даследаванні ўсіх пацыентаў, якія знаходзіліся на бальнічным у апошнія два месяцы з ВРВІ.

Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя Беларусі: "Экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць антыцелаў. Гэта значыць, яны альбо паказваюць у перыяд разгару клінічных сімптомаў наяўнасць імунаглабулінаў М, якія садзейнічаюць у актыўным інфекцыйным працэсе, альбо тыя, хто перахварэў месяц альбо паўтара таму, выяўляе імунаглабуліны Ж. Гэта імунаглабуліны памяці. Гэта значыць, адпаведна, калі ў чалавека ёсць падазрэнне, што ён у лёгкай форме перахварэў гэтай інфекцыяй, у яго з'явіцца магчымасць прайсці тэсціраванне і альбо пацвердзіць гэтую боязь, альбо выключыць. На сённяшні момант мы ведаем кошт тэста. Улічваючы цяжказатратныя арганізацыі тэсціравання, кошт тэста - парадку 4,2 долара".

Па рэгіёнах - паніжэнне захворвання ВРІ

На сённяшні дзень перапрафіляваны ложкавы фонд  заняты менш чым на палову. Паводле слоў Уладзіміра Караніка, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Па шэрагу рэгіёнаў (у тым ліку і Віцебскім) ідзе паніжэнне захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і памяншаецца колькасць пнеўманій. Ужо праводзіцца праца па заключнай дэзінфекцыі тых бальніц, якія былі перапрафіляваныя для аказання меддапамогі. Зараз іх вяртаюць да звыклага рэжыму.