Сталічныя спартыўныя аб'екты рыхтуюцца да правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019

19 января 2017

Эстафету Мінску перадае Баку. Сярод абсалютна новых аб'ектаў, якія з'явяцца ў найбліжэйшыя гады, вялікі стралковы цір, а таксама Палац мастацкай гімнастыкі. Адны з галоўных спаборніцтваў прыме лёгкаатлетычны стадыён "Дынама". Зараз ён на маштабнай рэканструкцыі. У абноўленым спартыўным комплексе "Уручча" пройдуць спаборніцтвы па такіх адзінаборствах, як дзюдо і самба. Зрэшты, сам аб'ект універсальны.

Еўрапеяда 2019 будзе толькі другой у гісторыі алімпійскага руху. Плануецца, што ў Мінск прыедуць 4 тысячы атлетаў, якія прадставяць 16 відаў спорту.