Стыпендыі для маладых адораных спартсменаў

18 декабря 2013

Перспектыўныя беларускія спартсмены і трэнеры сёння атрымаюць імянныя стыпендыі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Урачыстая цырымонія, куды запрошаны 221 стыпендыят, пачнецца ў 11 гадзін.

Адзначым, мінімальны вынік, за які належыць грашовае заахвочванне, - гэта прызавое месца на першынстве сярод юніёраў. Акрамя таго, кожны год Прэзідэнцкі спартклуб прызначае каля 150 стыпендый для маладых адораных спартсменаў.