Адразу дзве спрынтарскія гонкі ў праграме пятага этапа Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупальдынгу

17 января 2019

Да дзяўчын прыбавіліся і мужчыны, пасля таго, як іх спрынт быў адменены з-за нездавальняльных умоў надвор’я. Сёння на старт першымі і выйдуць мужчыны. З беларусаў Раман Ялётнаў - 25-ты. Далей - Уладзімір Чапелін, Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 12:50. У дзяўчын Дынара Алімбекава адправіцца на дыстанцыю пад 11-м нумарам. Ірына Крыўко - 29-я. А далей - Ірына і Алена Кручынкіны і Ганна Сола. "Беларусь 5" пакажа гэтую гонку ў 16:20.