Беларусь разлічвае стварыць зону свабоднага гандлю В'етнама з Мытным саюзам

27 ноября 2014

Беларусь разлічвае стварыць зону свабоднага гандлю В'етнама з Мытным саюзам у першай палове 2015 года. Аб гэтым сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі В'етнама - Нгуен Фу Чонгам. Менавіта Беларусь стала ініцыятарам гэтага міжнароднага праекта. Стварэнне зоны свабоднага гандлю, дзе не будзе штучных бар'ераў і абмежаванняў, - важны крок для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама.

Міхаіл Мясніковіч, прэм'ер-міністр Беларусі: "Гэта базавы дакумент прынцыповага развіцця ўзаемадзеяння, які можа эвалюцыйна перарасці ў актыўную фазу адносін паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і АСЕАН. Гэта вялізны рынак - каля 170 млн. чалавек у ЕАЭС і амаль 500 млн. у АСЕАН. Мы ў Беларусі звязваем вялікія надзеі з гэтым праектам і актыўна працуем над яго рэалізацыяй".

Сёння В'етнам - важны гандлёва-эканамічны партнёр Беларусі. Гадавы тавараабарот - 200 мільёнаў долараў. І, паводле слоў прэм'ер-міністра краіны, яго можна павялічыць у некалькі разоў за кошт інвестыцыйных і навукова-тэхнічных праектаў.