Спартсмены ад чатырох гадоў і старэйшыя ўзялі ўдзел у пятым Адкрытым кубку Беларусі па спачану

18 ноября 2017

Гэты від спорту развіваецца ў нашай краіне параўнальна нядаўна - каля 4 гадоў. Спачан ужо набыў папулярнасць шмат у чым дзякуючы таму, што з'яўляецца адным з самых бяспечных і агульнадаступных. У Кубку краіны ўзялі ўдзел каманды з Віцебскай і Гомельскай абласцей, Брэста, Мінска, Магілёва і Салігорска.

У 2019 годзе ў Мінску пройдзе чэмпіянат Еўропы па спачану. У планах беларускай федэрацыі змагацца і за правядзенне чэмпіянату свету, які пакуль праходзіць выключна ў Японіі. Дарэчы, падчас Алімпіяды ў Токіа адбудзецца і алімпійскі турнір па спачану.