Узровень жыцця ва Украіне апусціўся да рэкордных паказчыкаў

5 января 2016

Самі жыхары ацанілі свой мінулы год на чацвёрку па 10-бальнай сістэме. Паводле даследаванняў амерыканскага сацыялагічнага інстытута" Гэлап", 79% апытаных украінцаў назвалі сябе беднымі. Сярод усіх рэспублік былога СССР гэта найгоршыя паказчыкі. Паспяховымі сябе лічаць толькі 9%. Даследчыкі робяць выснову, што сённяшні ўзровень жыцця зваліўся сярод насельніцтва ўсіх узроставых груп, незалежна ад узроўню адукацыі і полу. Аднак гэта не датычыцца найбагацейшых украінцаў, якія за апошні год сталі трохі больш упэўненымі ў заўтрашнім дні.