Спартыўны сезон адкрыла лыжная траса ў парку 900-годдзя Мінска

26 декабря 2018

Аматары актыўнага зімовага адпачынку ўжо могуць ацаніць снежнае пакрыццё - сёлета яго зрабілі большай вышыні і ўкладвалі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі. Даўжыня дыстанцыі - два з паловай кіламетры. Паводле слоў  спецыялістаў, пераадолець трасу лёгка, небяспечныя павароты і схілы адсутнічаюць. Траса каля Чыжоўскага вадасховішча - папулярнае месца зімовага адпачынку мінчан. У гэтым сезоне яна будзе працаваць да мая.