Лічаныя гадзіны застаюцца да пачатку цырымоніі закрыцця кінафестывалю "Лістапад"

8 ноября 2019

Лепшыя карціны па версіі "Лістапада" даведаемся ўжо сёння. Лічаныя гадзіны застаюцца да пачатку цырымоніі закрыцця кінафестывалю ў кінатэатры "Масква". Традыцыйна ўсе рэжысёры, акцёры і прадзюсары ўбачаць і фільм-закрыццё. Якімі будуць фінальныя цітры цяперашняга форуму, і хто атрымае бронзу ад гледачоў?

Падрабязнасці ў маёй калегі Лідзіі Заблоцкай, яна на прамой сувязі са студыяй (прамое ўключэнне). Вядома тое, што будзе некалькі ўзнагарод ад гледачоў. Ці застанецца грузінская стужка "А потым мы танцавалі" ў топе - далёка не факт, на "Лістападзе" ўсё зменліва. Астатнюю інфармацыю - хто атрымае запаветныя стылізаваныя статуэткі - трымаюць у строгай таямніцы. Першыя пераможцы ўжо ёсць, але ўсе члены журы падпісалі пагадненне аб невыдаванні. Дарэчы, пераможцу нацыянальнага конкурсу вызначаюць у гэтыя хвіліны. Яшчэ раніцай кінапрофі на чале з Кшыштафам Занусі адгледжвалі дзве апошнія стужкі. Перад уключэннем мы сустрэліся з дырэктарам праграм дакументальнага кіно, каб падвесці першыя вынікі і даведацца, што больш за ўсё зачапіла гледача.

На цырымоніі закрыцця ўручаць 19 статуэтак

Прама зараз мы знаходзімся ў эпіцэнтры фестывалю. Менавіта тут, у кінатэатры "Масква", назавуць не толькі лепшыя карціны, ролі і рэжысёраў, але і ўручаць спецыяльныя прызы Прэзідэнта Беларусі. Усе 19 "металаў" - кляновага лісця з профілем гледача - ужо даставілі ў кінатэатр. Тут жа ідзе і прагон цырымоніі закрыцця. Сёлета яе асучаснілі. Замежныя фільмы ўзнагародзяць пад бітбокс і скрыпку. Некалькі слоў аб канцэпцыі ад галоўнага рэжысёра цырымоніі. Прапаноўваю паслухаць.

Фільм-закрыццё - лаўрэат Канскага кінафестывалю

Дарэчы, фільм-закрыццё фестывалю закруціць у рытмах Рыа-дэ-Жанэйра 50-х. На экране "Масквы" пакажуць меладраму "Нябачнае жыццё Эўрыдзікі" - дарэчы, пераможцу Канскага кінафестывалю ў намінацыі "Асаблівы погляд". І да радасці кінаманаў арганізатары прыгатавалі пастскрыптум. Некаторыя фільмы пакажуць і заўтра. А сёння ў "Панараме" абавязкова раскажам пра вынікі фестывалю.