Спартыўны арбітражны суд у Лазане прыняў рашэнне задаволіць апеляцыі 28 расійскіх атлетаў

1 февраля 2018

Тэрміновая навіна толькі што прыйшла са Швейцарыі. Спартыўны арбітражны суд у Лазане прыняў рашэнне задаволіць апеляцыі 28 расійскіх атлетаў, якіх раней пажыццёва адхілілі ад Алімпійскіх гульняў. Гэта злучалі з парушэннем антыдопінгавых правіл на Алімпіядзе ў Сочы. Сярод іх расійскія лыжнікі Лягкоў і Вылягжанін. Гэта значыць, што беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч, які заняў у Сочы 5-е месца, не атрымае бронзавы медаль. Толькі што ён даў каментарый Агенцтву тэленавін і вось што заявіў наш спартсмен.

Расійскія спартсмены, нагадаем, былі адхіленыя МАК у выніку расследавання камісіі міжнароднай арганізацыі пад кіраўніцтвам Дэніса Освальда. Яна займалася пераправеркай допінг-проб з Алімпійскіх гульняў - 2014. Раней паведамлялася, што ў выпадку станоўчага рашэння арбітражнага суду ў Лазане гэтыя спартсмены змогуць увайсці ў спіс удзельнікаў Алімпіяды ў Пхёнчхане. Таксама суд пастанавіў, што іх вынікі з сочынскіх Гульняў павінны быць адноўленыя. Акрамя таго, апеляцыі яшчэ 11 расіян задаволілі часткова. Замест пажыццёвага адхілення ад Алімпіяд атлеты прапусцяць Гульні ў Пхёнчхане.

І як толькі што паведаміў МАК, рашэнне суду яшчэ не азначае аўтаматычны допуск 28 расіян на Гульні ў Пхёнчхане.