А.Лукашэнка: Беларусь зрабіла першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі

3 февраля 2018

Беларусь зрабіла першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэміка і члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным працаўнікам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржавай нямала зроблена для развіцця айчыннай навукі. Былі пачутыя і прапановы дзеячаў навуковай сферы. У краіне падрыхтаваны шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на павышэнне сацыяльнага статусу навуковых працаўнікоў і стварэнне спрыяльнага асяроддзя для інтэлектуальнай дзейнасці. Прэзідэнт назваў адной з ключавых умоў паспяховага развіцця інавацыі ў прамысловай і аграрнай сферах, стварэнне новых матэрыялаў і тэхналогій у машынабудаванні і электроніцы, хіміі і біялогіі, медыцыне і фармацэўтыцы ў тых галінах, якія вызначаюць узровень і якасць жыцця людзей.

На мерапрыемства былі запрошаныя больш як 40 дзеячаў навуковай сферы, якія прадстаўляюць розныя галіны ведаў. Сярод іх шмат імёнаў, вядомых не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Прадстаўнікі навуковай эліты дзяліліся сваімі думкамі. Гэта стварэнне навуковых школ у медыцыне і ўкараненне прамысловых распрацовак у вытворчасць. Напярэдадні Алімпіяды закранулі ролю спартыўнай навукі. Гаварылі і аб укладанні беларускіх розумаў у вырашэнне пытання харчовай бяспекі.