Адбылася закрытая прэм'ера фільма Ганны Эйсмант "Наш HLEB"

12 марта 2020
Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага футбола Аляксандр Глеб завяршыў прафесійную кар'еру. Пра гэта экс-паўабаронца БАТЭ, "Штутгарта", "Арсенала" і "Барселоны" аб’явіў пасля закрытага паказу двухсерыйнага фільма Ганны Эйсмант "Наш HLEB", які будзе паказаны ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" 17 сакавіка адразу пасля "Панарамы". У матэрыяле сабраныя эксклюзіўныя кадры кар'еры легендарнага футбаліста, а таксама будуць упершыню паказаныя інтэрв'ю з тытулаванымі трэнерамі Феліксам Магатам, Пепам Гвард’ёлам, Арсенам Венгерам і зорнымі напарнікамі па камандзе Енсам Леманам, Кевінам Кураньі, Сескам Фабрэгасам, Мацье Фламіні і Томашам Расіцкі. 

Аляксандр Глеб неаднаразова станавіўся лепшым футбалістам Беларусі, а таксама адзіным з нашых гульцоў, хто перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. Такім чынам, "Наш HLEB " 17 сакавіка ў вячэрнім эфіры на "Беларусь 1" у 21:50.