Аляксандр Лукашэнка: АДКБ патрабуе ўмацавання ваеннай моцы і механізмаў крызіснага рэагавання

15 сентября 2015

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы патрабуе ўмацавання ваеннай моцы і механізмаў крызіснага рэагавання. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. У Душанбэ ў Палац нацый прыбылі таксама лідары Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана. Кіраўнікі дзяржаў у вузкім складзе дамовіліся аптымізаваць Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Прычына - абвастрэнне сітуацыі на межах вакол дзяржаў АДКБ.

Сёння лідары адкарэкціравалі планы працы на будучыню. На пашыраным пасяджэнні кіраўнікі дзяржаў разгледзелі амаль паўтара дзясятка пытанняў. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь пацвярджае прыхільнасць мэтам і прынцыпам Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Наша краіна гатовая і далей да супрацоўніцтва з дзяржавамі-ўдзельнікамі ва ўсіх сферах забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Акрамя прыярытэтных кірункаў дзейнасці АДКБ у перыяд старшынства ў арганізацыі Арменіі, быў абмеркаваны і бюджэт на наступны год. Па выніках пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў. Усе падрабязнасці глядзіце сёння ў 9 вечара ў "Панараме".